Автомобильные аукционы BIDCAR.EU

Контактная информация:    Email: thuchanski@mail.ru

 
 
 
 
 

Музей школы

Музей

Кіруе работай музея

Веліч Галіна Васільеўна – настаўнік гісторыі

Музей баявой славы 48-й гвардзейскай Крыварожскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава ІІ ступені стралковай дывізіі пачаў стварацца ў Тучанскай СШ на аснове загада па школе ад 24 верасня 1984 года. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 9 мая 1985 года. У пачатку 90-х гадоў у школе быў створаны пакой этнаграфіі, які змяшчаў прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, адзенне, кнігі. Такім чынам, музей размяшчаўся ў двух асобных пакоях, якія мелі розную профільнасць. У канцы 2004 года было прынята рашэнне аб перапрафіляванні музея і пачалася яго рэканструкцыя. Музей набыў профіль краязнаўчага і стаў называцца музеем гісторыі вёскі Туча. Экспазіцыя складаецца з пяці раздзелаў: 1. З далёкага мінулага родных мясцін. 2. Сялянскі быт канца ХІХ – першай паловы ХХ ст. 3. В годы Великой Отечественной войны. 4. Гісторыя калгаса. 5. Гісторыя школы. Музей размешчаны ў ізаляваным памяшканні плошчай 61 кв.м на першым паверсе будынка навучальна-педагагічнага комплекса, мае 3 экспазіцыйныя перагародкі. Акрамя насценнай экспазіцыі маецца 11 гарызантальных і 2 вертыкальныя вітрыны. Фондасховішча знаходзіцца ў лабаранцкай кабінета гісторыі. На 20.12.2008г. у музеі налічвалася 770 экспанатаў, з якіх да асноўнага фонду належыць 669. У 2008 годзе ў музеі было праведзена 11 экскурсій, 9 мерапрыемстваў, арганізавана 4 выставы, прачытана лекцыя. Музей наведала 454 чалавекі. Да ліку найбольш каштоўных экспанатаў адносяцца: жаночы касцюм пачатку ХХ ст., кнігі “Троицкіе листки” 1881 года выдання, “Беларуская граматыка” Б.Тарашкевіча 1943 года, лістоўка выдання ЦК КП(б)Беларусі 1942 года, тульскі самавар, прыз імя У.Кавалёнка, уручаны механізатару саўгаса “Туча” А.А.Шлапакову, денга 1748 года.

 

 
Пожаловаться на сайт